Ці спакусіць Лукашэнка Трампа на ўдзел у “азотным праекце” — эфір
Аліса Рыжычэнка / Еўрарадыё
Пакуль з транзітам калію ў ЗША не ўсё так бясхмарна, як таго хацелася б і Мінску, і Вашынгтону, Лукашэнка прыдумаў новую цікавую “схемку”. Якую і прапанаваў Трампу: сумесна з расійскім “Газпрамам” укласціся ў будаўніцтва новага завода па вырабе азотных угнаенняў у Беларусі. Ці пагодзяцца амерыканцы на такую авантуру — пытанне адкрытае, а беларускі бок аддае перавагу інвеставанню ў праекты альбо ў Расіі, альбо ў краінах “далёкай дугі”.
Хто будзе атрымліваць прыбытак ад меркаванага завода азотных угнаенняў і хто возьме на сябе рызыкі? Як звязаны Wildberries і “Беларусбанк” і колькі гэтая сувязь каштуе пакупнікам з Беларусі? Якія рызыкі захоўвання сродкаў у доларах ці еўра? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, прадстаўніцай па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага пераходнага кабінета і дэлегаткай Каардынацыйнай рады ад спіса “Еўрапейскі выбар” Алісай Рыжычэнка. Праграма выходзіць раз на два тыдні ў 15:00.