Перамовы Украіны, ЗША і ЕС у Маямі нечакана завяршыліся датэрмінова

Украіна

Украіна / AFP

Перамовы аб спыненні вайны Расіі супраць Украіны з удзелам прадстаўнікоў Украіны, ЗША і Еўрасаюза завяршыліся ў Маямі 9 кастрычніка, хоць першапачаткова былі разлічаныя на два дні. Паводле звестак карэспандэнта Радыё Свабода Алекса Раўфоглу, другога дня сустрэчы не будзе. Спецпасланнік прэзідэнта ЗША Стыў Уіткаф назваў перамовы канструктыўнымі: бакі абмяркоўвалі шляхі спынення вайны, энергетычную бяспеку зімой, гарантыі бяспекі Украіны і яе аднаўленне.

Адначасова Дональд Трамп паведаміў пра дамоўленасць з Уладзімірам Пуціным адносна паставак расійскага дызельнага паліва. Міністэрства фінансаў ЗША выдала ліцэнзію, якая дазваляе аперацыі, звязаныя з продажам і імпартам расійскага дызелю, да 7 красавіка 2027 года. Паводле слоў Трампа, гаворка ідзе амаль пра пяць мільёнаў тон паліва.

Уладзімір Зяленскі раскрытыкаваў аслабленне санкцыйнага ціску: на яго думку, без рэальных крокаў да дээскалацыі гэта дазволіць Расіі працягваць вайну. Кіеў настойвае на ўзмацненні санкцый супраць Масквы і далейшай падтрымцы Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.