У Варшаве дзяўчына напала з нажом на двух падлеткаў каля школы
На месцы нападу / Interia
У Варшаве 21-гадовая дзяўчына напала з нажом на двух падлеткаў каля адной са школ на вуліцы Міньскай (Mińska) у суботу 10 кастрычніка. Абедзве пацярпелыя былі дастаўлены ў бальніцу, паведамляе тэлеканал TVP Info са спасылкай на прадстаўніка сталічнай паліцыі.
На месцы нападу працуюць паліцэйскія. Акалічнасці нападу высвятляюцца, пра матывы нападніцы нічога не вядома.
Гэта ўжо трэці выпадак нападу з ужываннем халоднай зброі ў польскіх навучальных установах і побач з імі за апошнія некалькі дзён.
7 кастрычніка ў ліцэі ў Востраве-Мазавецкай вобласці 19-гадовы вучань параніў дзевяць чалавек. На наступны дзень у пачатковай школе ў Лешчыдоле-Новінах 15-гадовы падлетак напаў на трох супрацоўнікаў установы. 37-гадовая работніца школы памерла ад атрыманых параненняў. Пасля гэтага ў сацсетках з'явіліся пагрозы ўладзіць "крывавую пятніцу" ў школах Польшчы, усю пятніцу праваахоўныя органы працавалі ўзмоцнена і затрымалі 70 чалавек па розных падазрэннях.