Нацыянальныя інтарэсы vs маральнасць: што выбраць і як не згубіць Беларусь — эфір
Павел Латушка / Еўрарадыё
Заклікі Паўла Латушкі да Еўрасаюза ўвесці новыя санкцыі супраць “Беларуськалію” праз датычнасць апошняга да незаконнага вывазу ўкраінскіх дзяцей, выклікалі абурэнне з боку Валерыя Кавалеўскага. Маўляў, трэба думаць пра нацыянальныя беларускія інтарэсы найперш, а не пра інтарэсы іншых краін. Яны пра свае інтарэсы могуць самі паклапаціцца, а нам трэба думаць, як канчаткова не страціць сваю краіну. І гэта дыскусія пра нацыянальныя інтарэсы выглядае актуальнай на фоне перамоў Варшавы з Мінскам, дыялогу рэжыму Лукашэнкі з Вашынгтонам ды іншых непублічных (пакуль) кантактаў беларускага боку з еўрапейскімі палітыкамі.
Ці адпавядаюць патрабаванні накласці санкцыі на беларускае прадпрыемства “за ўкраінскіх дзяцей” нашым нацыянальным інтарэсам? Зыходзячы з чыіх нацыянальных інтарэсаў асобныя еўрапейскія краіны пачынаюць дыялог з рэжымам Лукашэнкі? Калі і на чыіх умовах можа адбыцца сустрэча Лукашэнкі і Трампа? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, сябра Каардынацыйнай рады Павел Латушка ў 16:00