Выхавацелька дзіцячага садка ў Мінску збівала хлопчыка на вачах у іншых дзяцей
Збітае дзіця / фота з акаўнту ў Threads
Выхавальніца дзіцячага садка збіла дзіця так, што бацькам давялося здымаць пабоі. Пра гэта жыхарка Мінска расказала ў сацсетцы Threads.
Паводле жанчыны, новая выхавальніца збівала хлопчыка на вачах у іншых дзяцей і сілаю цягнула яго ў пакой для сну. Яна кажа, што выхавальніцы не спадабалася, што хлопчык вельмі актыўны і жвавы, таму яна пасля вуліцы цягнула яго за каптур у пакой для сну і біла.
"Мама, я плакаў, і ў мяне трэсліся рукі", — перадае мінчанка словы дзіцяці. Яна сцвярджае, што сына білі галавой аб падлогу, а на шыі ў яго засталіся кровападцёкі.
На наступны дзень жанчына зняла пабоі ў дзіцяці: "Сёння знялі пабоі, зафіксавана: сінякі на галаве, руцэ, ягадзіцы, па ўсёй акружнасці шыі і драпіна на лобе. Я не магу перадаць словамі што я адчуваю кожны раз калі маё дзіця распавядае гэта: яна зацягнула ў спальню яго, душыла, выкручвала руку, дала нагой па ягадзіцы, кінула на падлогу і біла галавой аб гэтую падлогу некалькі разоў. Іншыя дзеці бачылі, як яна цягнула яго ў спальню".
Праз тыдзень хлопчык павінен пайсці ў школу.