Беларускі футбаліст Ілья Шкурын падаў дакументы на атрыманне польскага пашпарта

 Ілья Шкурын

 Ілья Шкурын / www.gkskatowice.eu

Беларускі футбаліст Ілья Шкурын падаў дакументы і цяпер прэтэндуе на атрыманне польскага грамадзянства. Гэтую інфармацыю журналісты пацвердзілі ў асяроддзі футбаліста, піша Przegląd Sportowy Onet.

Двухразовы ўладальнік Кубка Польшчы жыве ў краіне ўжо больш за тры гады і свабодна размаўляе па-польску.

Атрыманне грамадзянства дазволіла б яму бесперашкодна падарожнічаць, але тэарэтычна таксама зрабіла б яго даступным для зборнай Польшчы.

Цяпер Шкурын — адзін з лепшых бамбардзіраў гэтага сезона ў чэмпіянаце Польшчы: на яго рахунку 8 галоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.