Павел Латушка даў паказанні ў варшаўскай паліцыі па справе пра пагрозы
Паказанні датычацца пагроз жыццю і здароўю / LookByMedia
Намеснік кіраўніцы Аб'яднанага пераходнага кабінета і кіраўнік Нацыянальнага антыкрызіснага кіравання Павел Латушка 27 лістапада 2026 года даў паказанні ў якасці пацярпелага ў Раённай камендатуры паліцыі Варшава II. Пра гэта паведамляецца на канале палітыка.
Паказанні датычацца пагроз жыццю і здароўю, якія, паводле слоў Латушкі, паступілі ад крымінальных элементаў з Беларусі. Пагрозы зафіксаваны з трох крыніц: ад двух фізічных асоб і па электроннай пошце.
Нагадаем, у сувязі з пагрозамі ў адрас Латушкі польскія пракуратуры расследуюць сем крымінальных спраў.