"МЛ Віцебск" другі год запар становіцца чэмпіёнам Беларусі, БАТЭ вылятае ў Першую лігу
Футбалісты "МЛ Віцебск" з кубкам / АБФФ
"МЛ Віцебск" абараніў чэмпіёнскі тытул і другі год запар забірае залатыя медалі чэмпіянату Беларусі па футболе. Усё гэта адбылося адразу пасля выхаду ў Вышэйшую лігу. "Букмекеры" ў апошнім туры перамаглі ў Бабруйску "Белшыну" — 2:0.
Мінскае "Дынама" становіцца срэбным прызёрам турніру. Сталічны клуб у Наваполацку перамог "Нафтан" — 2:1.
"Іслач" забірае бронзу. Каманда з Мінскай вобласці згуляла ўнічыю з БАТЭ — 1:1. Гэта першыя медалі "ваўкоў" пасля выхаду каманды ў эліту ў 2016 годзе. Каманда двойчы была фіналістам Кубка Беларусі — у 2021 і ў 2024 гадах.
Клуб з Мінскай вобласці таксама гуляў у кваліфікацыі Лігі канферэнцый у 2024 годзе, прайграўшы ў першым раўндзе клубу з Сан-Марына. У наступным годзе "Іслач" зноў згуляе ў Еўропе — у Лізе канферэнцый.
А вось некалі гранд беларускага футбола пакідае Вышэйшую лігу. 15-кратны чэмпіён краіны ўпершыню пакідае элітны дывізіён. БАТЭ — шосты ў гісторыі чэмпіён Беларусі, які вылецеў у дывізіён рангам ніжэй.
Прапіску ў эліце захоўвае "Дняпро", якое перамагло "Мінск" з лікам 2:0.
"Віцебск" буйна перамог "Арсенал" — 4:1.
29 лістапада 30-ы тур завершыцца яшчэ трыма гульнямі.
Становішча ў чэмпіянаце пасля першага дня 30-га тура: