Вялікі лясны пажар пад Касцюковічамі тушаць ужо другі дзень
Пажар, ілюстрацыйнае фота / sb.by
У Касцюковіцкім лясгасе другі дзень змагаюцца з буйным лясным пажарам, паведамляе прэс-служба Мінлясгасу.
Ачаг быў зафіксаваны яшчэ ў нядзелю, 2 жніўня. На дапамогу калегам з Касцюковіцкага лясгаса прыехалі лесапажарныя брыгады з Краснапольскага, Клімавіцкага і Чэрыкаўскага лясгасаў.
Агулам з агнём змагаюцца больш за 70 чалавек. Таксама выкарыстоўваецца спецыяльная тэхніка.