У сераду ў Беларусі прагназуюць снег і мокры снег
Дарога, ілюстрацыйнае фота
У сераду, 25 лістапада, у Беларусі чакаецца пераважна хмарнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы ў многіх раёнах, удзень месцамі па краіне пройдуць невялікія ападкі — пераважна снег, мокры снег. Уначы і зранку месцамі чакаецца наліпанне мокрага снегу. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер будзе паўночна-заходні ўмераны.
Тэмпература паветра на працягу сутак будзе ў дыяпазоне ад 3 градусаў марозу да 3 градусаў цяпла.
У чацвер, 26 лістапада, прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Уначы месцамі, а ўдзень пераважна па паўночна-ўсходняй палове краіны пройдзе невялікі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Вецер чакаецца паўночнай чвэрці ўмераны, месцамі па паўночным усходзе — парывісты. Тэрмометры ўначы пакажуць 1-8 градусаў ніжэй за нуль. Удзень прагназуецца -3...+1 градус.