На дарогах Беларусі ў аўторак чакаецца галалёдзіца і наліпанне мокрага снегу

Дарога, ілюстрацыйнае фота

Дарога, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У аўторак, 24 лістапада, у Беларусі чакаецца пераважна воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Часам прагназуюцца ападкі — пераважна снег, мокры снег, месцамі наліпанне мокрага снегу. Уначы і зранку месцамі будзе згушчацца слабы туман. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер будзе паўночна-заходні, паўночны ўмераны.

Тэрмометры ўначы пакажуць ад 5 градусаў марозу да 1 градуса цяпла. Удзень прагназуецца -2...+3 градусы.

У сераду, 25 лістапада, будзе воблачна, удзень — з праясненнямі. Уначы на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі па краіне пройдзе невялікі кароткачасовы снег, мокры снег. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер будзе паўночна-заходні ўмераны, удзень месцамі — парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 0...-6 градусаў. Удзень будзе ад 4 градусаў са знакам "мінус" да 2 градусаў са знакам "плюс".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.