Снег і маразы: такім будзе апошні тыдзень восені ў Беларусі
Апранайцеся цёпла / newgrodno.by
Апошні тыдзень лістапада ў Беларусі будзе па-зімоваму халодным. З 23 лістапада чакаюцца снег, мокры снег і галалёдзіца. У пачатку тыдня тэмпература будзе вагацца каля нуля: уначы ад -4 да +2°C, удзень — ад -3 да +4°C. Месцамі магчымыя туман і галалёд.
У сярэдзіне тыдня ападкаў стане менш, а да пятніцы пахаладае мацней. Уначы тэмпература апусціцца да -7°C, удзень будзе ад -3 да +2°C. У выходныя істотных змен не чакаецца: снегу ў большасці раёнаў не прагназуюць, але раніцай магчымыя туман і слізкія дарогі.
Самым цёплым месцам краіны застанецца паўднёвы захад, дзе ўдзень паветра можа прагрэцца да +4°C. Такі прагноз на 23–29 лістапада дае сіноптык Дзмітрый Рабаў.