Савет ФІБА Еўропа падоўжыў адхіленне расійскіх і беларускіх баскетбольных каманд
Еўропа працягвае бан Расіі і Беларусі / FIBA
Статус расійскіх і беларускіх каманд у спаборніцтвах ФІБА Еўропа застаўся без змяненняў, паведамляецца ў прэс-рэлізе арганізацыі па выніках пасяджэння савета, якое прайшло ў Гамбургу.
Мерапрыемства прымала Баскетбольная федэрацыя Германіі. Пасяджэнне правёў прэзідэнт ФІБА Еўропа Хорхе Гарбахоса.
На ім прысутнічалі прэзідэнт ФІБА шэйх Сауд Алі Аль Тані, генеральны сакратар ФІБА Андрэас Загліс і выканаўчы дырэктар ФІБА па Еўропе Каміл Новак.
Нагадаем, у верасні Міжнародная федэрацыя баскетбола пасля рашэння МАК зняла абмежаванні з беларускіх і расійскіх баскетбалістаў, аднак клубы і нацыянальныя зборныя засталіся адхіленымі ад афіцыйных турніраў.
Зняцце абмежаванняў закранула гульцоў, трэнераў, суддзяў і іншых афіцыйных асоб у баскетболе 5×5 і 3×3.