У палацы Румянцавых у Гомелі абвясцілі "сандзень" — туды едзе Лаўроў
Палац Румянцавых і Паскевічаў у Гомелі / БЕЛТА
25 лістапада ў Гомелі пройдзе сумеснае пасяджэння калегій МЗС Беларусі і Расіі. На яго прыедзе міністр замежных справаў Расіі Сяргей Лаўроў.
Для жыхароў Гомеля гэты прыезд абярнуўся непрыемнымі сюрпрызамі. Зранку 24 лістапада абураныя жыхары сталі пісаць у сацсетках абураныя пасты пра нечакана перакрытую стаянку за Палацам спорту, заўважыла выданне "Флагшток".
Пра тое, што яе перакрыюць, гарадскі ўлады загадзя не паведамлялі — яны папярэдзілі толькі, што перакрыюць частку вуліц у сувязі з вучэннямі МУС.
Не ўдасца жыхарам і гасцям Гомеля таксама трапіць гэтымі днямі і ў палац Румянцавых і Паскевічаў. Улады паведамілі, што 24 лістапада ў цэнтральнай частцы палаца абвешчаны "санітарны дзень", а 25 лістапада палац, крама і кіёск сувеніраў у парку будуць зачыненыя.