У Барысаве без цяпла засталіся 175 жылых дамоў і 16 установаў адукацыі

Батарэя, ілюстрацыйнае фота

Батарэя, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Частка Барысава 18 лістапада засталася без ацяплення.

"Сёння ў 7:20 была адключаная цепламагістраль ТМ-3, якая знаходзіцца на балансе УП "Жыллё", засілкаваная ад кацельнага цэха №1 філіяла "Жодзінская ЦЭЦ" РУП "Мінскэнерга", — паведамляюць у "Мінскэнерга".

Адключэнне звязана з пашкоджаннем на ўчастку цепласеткі.

Без цяпла засталіся 175 жылых дамоў, 16 установаў адукацыі, 3 установы аховы здароўя, а таксама цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Паведамляецца, што рамонтныя работы запланаваныя да паўночы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.