За 20 дзён мінскія камунальнікі атрымалі 23 тысячы скаргаў на ацяпленне
Ацяпляльная батарэя / pixabay
З пачатку ацяпляльнага сезона мінскія камунальнікі атрымалі 23016 скаргаў. Гэта ўсяго за 20 дзён — батарэі ў сталіцы пачалі цяплець 30-га верасня.
Але ёсць і добрая навіна: летась такіх скаргаў было 35546.
"Зніжэнне колькасці прэтэнзій сведчыць пра стабільную працу сістэмаў цеплазабеспячэння і якасную падрыхтоўку жылфонду да ацяпляльнага сезона", — лічаць чыноўнікі.