Частка мінчукоў у чацвер засталася без цяпла і гарачай вады

Батарэя, ілюстрацыйнае фота

Батарэя, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У Першамайскім раёне Мінска пашкоджаны ўчастак цеплавой сеткі, паведамляе "Мінскэнерга".

Ацяплення і гарачай вады часова няма па наступных адрасах: 
вул. Акадэмічная №№ 3, 7, 11, 11а, 11б, 13, 17, 23;
вул. Сурганава №№ 3, 5, 5a, 7a, 13а;
прасп. Незалежнасці №№ 72, 72а, 74, 76, 76а, 78, 78а, 80;
вул. Валгаградская №№ 15, 15а, 17, 19, 19а, 21, 21б, 23, 25, 25а, 25б.

Паведамляецца, што на месцы аварыі працуюць дзве аварыйна-аднаўленчыя брыгады. Рамонтныя работы плануецца завяршыць да 18:00.

У Мінску цяпер каля +7 градусаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.