Спробы перайсці мяжу з Беларусі ў верасні знізіліся да мінімуму за паўгода
На мяжы / DW
У верасні суседнія з Беларуссю краіны ЕС зафіксавалі 1635 спробаў незаконна перайсці мяжу. Гэта найменшы паказчык за апошнія паўгода. У жніўні такіх спробаў было 1741.
Больш за тры чвэрці ўсіх выпадкаў прыпалі на Латвію — 1238. Пры гэтым міграцыйны ціск на беларуска-латвійскай мяжы зніжаецца ўжо чацвёрты месяц. У Літве зафіксавалі 312 спробаў, у Польшчы — 85. З пачатку года агульная колькасць спробаў незаконнага пранікнення з Беларусі дасягнула 13 806.