У 22-м пакеце санкцый ЕС могуць з'явіцца беларускія спартоўцы

Санкцыі, ілюстрацыйнае фота

Санкцыі, ілюстрацыйнае фота

Еўрасаюз можа забараніць беларускім і расійскіх спартоўцам удзельнічаць у міжнародных турнірах на сваёй тэрыторыі. Адпаведныя нормы могуць увайсці ў 22-і пакет санкцый. Пра гэта інфармагенцтва Reuters даведалася ад еўрапейскіх дыпламатаў.

Новыя санкцыі Еўракамісія плануе падрыхтаваць да наступнага пасяджэння Еўрасавета, прызначанага на 26-27 лістапада. Пра гэта 12 лістапада абвясціла кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.

У каментары Reuters кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі Кая Калас звярнула ўвагу на важнасць спартовых абмежаванняў. Яна падкрэсліла, што дыктатарскім рэжымам важна паказваць на міжнароднай арэне, "што краіна вялікая, магутная і прызнаная нароўні з усімі".

Паводле Калас, у ЕС абмяркоўваюць магчымыя візавыя абмежаванні для расіянаў, якія раней удзельнічалі ў баявых дзеяннях.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.