"Расія разглядае Беларусь як фарпост" — Жыгар пра новы ўказ Пуціна

Ваенная тэхніка, ілюстрацыйнае фота

Ваенная тэхніка, ілюстрацыйнае фота

"Такія дзеянні — гэта чарговы паказчык таго, што Расія разглядае Беларусь у якасці свайго, так скажам, фарпоста на стратэгічным узроўні", — сказаў у каментары Еўрарадыё прадстаўнік BELPOL Уладзімір Жыгар.

2 лістапада быў апублікаваны ўказ Уладзіміра Пуціна №792, які спрашчае парадак ваенных паставак паміж Беларуссю і Расіяй. Згодна з ім, расійскія ўпаўнаважаныя арганізацыі могуць падпісваць кантракты з беларускімі замоўцамі да завяршэння ўзгадненняў. Такі кантракт набывае моц пасля зацвярджэння пераліку прадукцыі ваеннага прызначэння або атрымання неабходнага дазволу.

Жыгар тлумачыць: раней, каб падпісаць дамову на пастаўкі зброі ці камплектуючых, расійскім атрымальнікам трэба было атрымліваць дазвол на гэта ў федэральных уладаў РФ. Цяпер такога рабіць не трэба.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.