4 лістапада ў Беларусі падаражэе аўтамабільнае паліва
Запраўка, ілюстрацыйнае фота
У Беларусі з 4 лістапада даражэе аўтамабільнае паліва. Традыцыйна цэны вырастуць на 1 капейку.
Рознічныя цэны з серады будуць выглядаць так:
АІ-92 — 2,63 руб.;
АІ-95 — 2,73 руб.;
АІ-98 — 2,95 руб.;
дызельнае паліва — 2,73 руб.
Папярэдні раз цэны на аўтамабільнае паліва падымаліся месяц таму.