Сцэнар будучыні Беларусі: ці магчымы ён без крыві і пакут — эфір

Яўген Красулін

Яўген Красулін / Euroradio

Санкцыі Захаду і збліжэнне рэжыму Лукашэнкі з пуцінскай Расіяй, вайна ва Украіне, адкрыты ліст былых палітвязняў — любая з гэтых і безлічы іншых падзей ці акалічнасцей уплывае на будучае Беларусі. Ці можа ўплываць. А вось палітычныя структуры ці любыя іншыя інстытуцыі, створаныя ў эміграцыі, на гэта будучае, лічаць скептыкі, уплываць не могуць. Ад Рады БНР да Офіса Ціханоўскай і “Вольнай Беларусі” Пазняка. Але верыць у тое, што сцэнары будучыні нашай краіны пішуцца без нас, сумна.

Ці магчыма ўвогуле ў сённяшніх умовах напісаць нейкі ўніверсальны сцэнар прымальнага для нас будучага Беларусі? Як у гэты сцэнар мусіць быць упісаны варыянт з вайной ва Украіне і рэфармаваннем дэмсіл? Ці можа “Ліст палітвязняў” змяніць гэты сцэнар і сам стаць сцэнаром для будычыні Беларусі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук, аглядальнікам Яўгенам Красуліным у 14:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.