Дрон-камікадзэ ўдарыў па грузавым цягніку Гомель-Бранск, загінуў машыніст

Чыгунка, ілюстрацыйнае фота

Чыгунка, ілюстрацыйнае фота / sudexpert.gov.by

25 кастрычніка дрон-камікадзэ атакаваў грузавы цягнік Гомель-Бранск. Пра гэта ў сваім тг-канале паведаміў увечары ў нядзелю губернатар Бранскай вобласці РФ.

Інцыдэнт адбыўся ў Навазыбкаве Бранскай вобласці.

Падчас атакі загінуў машыніст грузавога цягніка. Першапачаткова не паведамлялася, адкуль была лакаматыўная брыгада, якая абслугоўвала цягнік. Пазней з паведамленняў расійскіх СМІ стала вядома, што брыгада была расійская. Загінулага машыніста звалі Магамед Арсамакаў.

Разам з ім быў памочнік машыніста. Ён атрымаў лёгкія траўмы і ад шпіталізацыі адмовіўся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.