Няма месца для капрамісу: Туск выступіў з прамовай пра Канстытуцыйны трыбунал
Дональд Туск / Polskie Radio
“Карыстаюцца падтрымкай расійскіх ботаў”. Польскі прэм’ер Дональд Туск звярнуўся да нацыі. Ён заявіў, што канфлікт вакол Канстытуцыйнага трыбунала — гэта не проста спрэчка паміж урадам і прэзідэнтам, а чарговая спроба ПіС і ягоных саюзнікаў разбурыць незалежнасць судовай сістэмы.
Туск абвінаваціў прэзідэнта Караля Навроцкага і апазіцыйную партыю “Права і справядлівасць” у тым, што яны перашкаджаюць працаваць суддзям, абраным цяперашнім парламентам. Ён таксама заявіў, што ў гэтым ім дапамагае “армія расійскіх ботаў”, якая распаўсюджвае прапаганду і падтрымлівае канфлікт.
Прэм'ер падкрэсліў, што не збіраецца ісці на кампраміс з Наўроцкім і ПіС у пытанні вяршэнства права. Ён кажа, што задача ўрада — забяспечыць нармальную і бяспечную працу Трыбунала ў адпаведнасці з Канстытуцыяй.
3 лістапада ў Канстытуцыйным трыбунале адбудзецца Агульны сход суддзяў (Zgromadzenie Ogólne). Ад яго выніку залежыць, ці ўдасца новай камандзе ўзяць кантроль над органам і адхіліць ад кіраўніцтва Багдана Свянчкоўскага.