"Прывітанне" і "дзякуй". Новы брытанскі дыпламат упершыню звярнуўся да беларусаў

Уільям (Біл) Лангхёрст

Уільям (Біл) Лангхёрст / screenshot / video / Instagram

Новы павераны ў справах Вялікабрытаніі ў Беларусі Уільям (Біл) Лангхёрст запісаў свой першы відэазварот да беларусаў. Ён звярнуўся па-руску і падзякаваў за цёплы прыём і парады, што паглядзець і пакаштаваць у Беларусі. Дыпламат прызнаўся, што не чакаў такой колькасці водгукаў, і адзначыў гасціннасць беларусаў. 

Лангхёрст таксама сказаў, што хацеў бы звярнуцца да беларусаў па-беларуску, але пакуль ведае толькі два словы — "прывітанне" і "дзякуй". Менавіта словам "дзякуй" ён і завяршыў свой хвілінны відэазварот. 

Лангхёрст стаў павераным у справах Вялікабрытаніі ў Беларусі 16 чэрвеня 2026 года. Ён валодае шасцю замежнымі мовамі — рускай, японскай, карэйскай, французскай, сербскай і нямецкай, а з 2024 па 2026 год праходзіў інтэнсіўнае навучанне рускай мове. Дыпламат таксама любіць тэніс і гольф, грае на віяланчэлі і фартэпіяна і заўзее за лонданскі "Арсенал".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.