Ціханоўскую „пракачалі“, а аўтаркі ліста палітвязняў “не параіліся”: дзе тут гендар — эфір
Ірына Сідорская / Еўрарадыё
Адкрыты ліст былых палітвязняў выклікаў вострую крытыку. І хоць найперш крытыкавалі тэзісы і прапановы, у тым лісце прапісаныя, але часам ўзнікала адчуванне, што ўзмацняе крытыку той факт, што з самастойнай палітычнай ініцыятывай выступілі жанчыны. Паралельна ў сваім апошнім стрыме Сяргей Ціханоўскі сцвярджае, што Святлане варта было застацца ў Беларусі і трапіць у турму, а яе палітычную кар’еру апісвае наступнымі словамі: “Хатнюю гаспадыню можна пракачаць”. А ў гэты час у Беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў адбыўся раскол. Сярод публічна агучаных рознагалоссяў — стаўленне да гендарнай роўнасці і правоў ЛГБТ-людзей. Частка былых аднапартыйцаў выступае за больш інклюзіўную палітыку.
Як адрозніць гендарныя стэрэатыпы ў крытыцы ліста былых палітвязняў ад абгрунтаваных палітычных прэтэнзій? Чаму жаночую палітычную кар’еру працягваюць апісваць як вынік чужой працы? Як змяняюцца палітычныя партыі разам са зменамі ў грамадстве і чаму пытанні гендарнай роўнасці становяцца для іх прынцыповымі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у новым выпуску “Гендар_гэпа” з доктаркай навук у галіне камунікацыі, даследчыцай медыя, улады і гендару, заснавальніцай аналітычнай платформы “Кантрапункт” Ірынай Сідорскай у 13:00.