На змену экстрэмальнай спякоце на захадзе Германіі прыйшоў град

Град на захадзе Германіі

Град на захадзе Германіі / @BILD_Russian

Пасля тэмпературы паветра ў +36 градусаў на захад Германіі абрынуліся горы граду, які прынеслі моцныя штормы. У Бадэн-Вюртэмбергу жыхары паведамляюць пра ўмовы надвор'я, якія нагадваюць тарнада, піша Bild.

Моцныя штормы на паўднёвы захад Германіі прыйшлі ў нядзелю з Францыі ды Бельгіі. На здымках з месца падзеяў можна пабачыць дзясяткі паваленых дрэў і вуліцы, пакрытыя градам. Пажарныя і паліцыя выязджаюць на месца штохвіліны.

Паведамляецца, што дыяметр градзінаў дасягае чатырох сантыметраў. У гарадах утвараюцца сапраўдныя зімовыя пейзажы. У некаторых месцах на вуліцах і пад'язных дарожках вышыня гурбаў з граду дасягала 40 сантыметраў. У выніку рэзка панізілася і тэмпература паветра — з 36 да 19 градусаў цяпла.

На змену экстрэмальнай спякоце на захадзе Германіі прыйшоў град
Град на захадзе Германіі / BILD
На змену экстрэмальнай спякоце на захадзе Германіі прыйшоў град
Град на захадзе Германіі / BILD

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.