На Брэстчыне і Гродзеншчыне выпаў першы снег
Снег у Гродне / newgrodno.by
Першы снег выпаў у ноч з 10 на 11 лістапада ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях Беларусі.
Ужо з вечара снег пайшоў у Кобрыне, Бярозе, Драгічыне, Івацэвічах і Пружанах. А ўначы ён з'явіўся ў Пінску і Баранавічах.
У Гродне мясцовыя жыхары нават паспелі зляпіць першых снежных баб.
Снег у Гродне / newgrodno.by