Будзе горача. Кліматолаг — пра тое, якога надвор'я чакаць беларусам у жніўні

Жнівень

Жнівень / Euroradio

Лета 2026 года працягвае выпрабоўваць беларусаў. Пасля анамальнага ліпеня, адзначанага экстрэмальнымі тэмпературамі і працяглымі засушлівымі перыядамі, жнівень таксама не абяцае спакойнага надвор’я.

На думку экспертаў, мы назіраем фундаментальныя змены ў кліматычнай сістэме рэгіёна.

Пра тое, чаму надвор’е ў Беларусі становіцца ўсё больш непрадказальным, распавядае кліматолаг альянсу “Зялёная Беларусь” Уладзіслаў Шумак.


Трапічныя ліўні і іх наступствы

Галоўная выснова кліматолагаў сёння — змяняецца не толькі сярэдняя тэмпература, але і сам характар прыродных з’яў. Колькасць неспрыяльных кліматычных з’яў няўхільна расце.

— Клімат змяняецца, і гэта відаць найперш нават не па надвор’і, а па тым, што змяняецца характар розных неспрыяльных з’яў, — адзначае Уладзіслаў Шумак.

Будет жарко. Климатолог — о том, какой погоды ждать белорусам в августе
Лета

Восень ужо блізка

Парадокс цяперашняга лета ў тым, што нават экстрэмальныя ліўні не вырашаюць праблему дэфіцыту вільгаці. Статыстыка можа паказваць норму ападкаў, але праз іх залпавы характар глеба не паспявае насыціцца вадой.

— У многіх рэгіёнах Усходняй Еўропы ўсё адно назіраецца гідралагічная засуха, і гэта ўплывае як на дзікую прыроду, так і на сельскую і лясную гаспадарку, — тлумачыць Уладзіслаў Шумак.

Менавіта праз назапашаны стрэс ад спякоты і недахопу вільгаці лета сёлета можа скончыцца візуальна раней, чым звычайна. Працяглага цяпла да глыбокай восені чакаць не варта.

— Прагнозы сведчаць, што восень можа прыйсці нават раней. Гэта будзе заўважна па дрэвах: праз засуху і працяглую спёку яны аслабнуць і пачнуць даволі хутка жаўцець, — падсумоўвае эксперт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.