На тэрыторыі БМЗ у Жлобіне ўпаў і выбухнуў беспілотнік — "Флагшток"
Дрон, ілюстрацыйнае фота / mil.in.ua
18 жніўня каля 8-й гадзіны раніцы ў раёне Беларускага металургічнага завода ў Жлобіне ўпаў невядомы беспілотнік, паведамляе выданне "Флагшток".
Пры падзенні адбылася дэтанацыя баявой часткі. Гук выбуху чулі ў суседніх мікрараёнах. Паводле інфармацыі выдання, была перакрытая вуліца Прамысловая на пад'ездзе да прадпрыемства.
Пацярпелых, на шчасце, не было
Мадэль дрона пакуль невядомая. Інфармацыя пра перасячэнне ім дзяржаўнай мяжы і руху па тэрыторыі Беларусі на цяперашні момант адсутнічае.
Улады не каментуюць інцыдэнт.