"МЛ Віцебск" пры спрэчным судзействе абыграў "Нёман", "Іслач" замацавалася на 3-м месцы
17, 18 і 19 кастрычніка адбыліся чарговыя матчы Вышэйшай лігі / bel.football
У чэмпіянаце Беларусі па футболе адбыліся матчы 25-га тура. У цэнтральным матчы "МЛ Віцебск" з мінімальным лікам — 1:0 — абыграў "Нёман". У гульні хапала барацьбы, што адбілася на судзействе. Рэфері паказаў дзве чырвоныя карткі і адмяніў адно ўзяцце варот пасля VAR-а. "Букмекеры" працягваюць ісці на першым месцы ў турнірнай табліцы.
Мінскае "Дынама" не сустрэла супраціўлення ў матчы з "Арсеналам" — 2:0. Дублем адзначыўся Карэн Варданян.
"Іслач" у сваю чаргу перамагла ў цяжкім матчы з "Мінскам" — 4:2. "Ваўкі" ўпэўнена ідуць на трэцім месцы, маючы шанцы на павышэнне ў табліцы.
БАТЭ ў Магілёве прайграла мясцоваму "Дняпру" — 1:2. Гэта паражэнне ўскладняе становішча барысаўчан, якія знаходзяцца блізка ад зоны вылету.
Праўда, "Белшына", якая таксама блізкая да гэтай зоны, прайграла свой матч у туры — 2:4 — "Славіі".
"Віцебск" з мінімальным лікам адолеў "Баранавічы" — 1:0.
"Дынама-Брэст" і "Гомель" згулялі ўнічыю — 2:2.
"Тарпеда-БелАЗ" з мінімальным лікам абыграла "Нафтан" — 1:0.
Становішча ў чэмпіянаце: