“Ліст палітвязняў”: ці дапаможа ён вызваліць з-за кратаў усіх і спыніць рэпрэсіі — эфір

Сустрэча палітвязняў

Сустрэча палітвязняў

Пад “Лістом былых палітзняволеных” са зваротам да лідараў краін ЕС, Вялікабрытаніі, Швейцарыі і Нарвегіі ўжо падпісалася звыш 100 чалавек. Але нямала сярод былых палітвязняў і тых, хто катэгарычна не згодны з яго зместам. Хоць ніхто не адмаўляе таго, што вызваляць палітвязняў трэба.

Як і кім была народжана ідэя ліста і якую стратэгію яны прапаноўваюць заходнім палітыкам? Ці не лічаць аўтары ліста, што яны ўнеслі раскол у лагер былых палітвязняў? За якія чырвоныя лініі не гатовы заходзіць аўтары ліста? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць былыя палітзняволеныя — экс-рэдактарка партала TUT.BY Марына Золатава і праваабаронца Наста Лойка ў 13:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.