“Стаміліся чакаць”: ад студэнтаў у Сербіі да беларускіх палітвязняў — эфір

Аляксандр Фрыдман

Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё

Вучыч на выбарах у Сербіі прайграў, але па выніку ад перамогі “Студэнцкага спіса” еўрапейская палітыка санкцыйнага ціску на Расію (і Беларусь) не выйграла. Прадстаўнік “Студэнцкага спіса” Йова Бакіч заявіў, што Сербія “не далучыцца да санкцый і не адмовіцца ад расійскага газу”. Такім чынам спіс прыхільнікаў… памяркоўнага стаўлення да супрацы з Расіяй калі не пашырыўся, то і не паменеў пасля пройгрышу Вучыча. А значыць, спадзевы схіліць пэўную частку заходніх палітыкаў да гандлю з Лукашэнкам існуюць. Тым больш калі гэты гандаль можна апраўдаць гуманітарнымі мэтамі — вызваленнем палітвязняў.

Што для еўрапейскай знешняй палітыкі азначае пазіцыя новага кіраўніцтва Сербіі адносна Расіі? Ці пачуе Еўропа зварот аўтараў “Ліста палітвязняў” і ці чакаць змены палітыкі адносна Мінска бліжэйшым часам? Ці магчыма з дапамагой адмены санкцый дамагчыся вызвалення ўсіх і спынення рэпрэсій? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам у 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.