Пункт пропуску на расійска-беларускай мяжы не працуе пасля дронавай атакі

Дрон, ілюстрацыйнае фота

Дрон, ілюстрацыйнае фота / iStock/Olena Bartienieva

11 жніўня ад раніцы не працуе пункт пропуску Селішча — Чырвоны Камень на расійска-беларускай мяжы.

Паведамляецца, што зранку пункт пропуску быў атакаваны беспілотнікам. У выніку загарэліся два грузавыя аўтамабілі з паўпрычэпамі, піша "Флагшток". ТГ-канал MayDay удакладняе: расійскія памежнікі расказалі кіроўцам, што інцыдэнт здарыўся на самім прапускным пункце.

Чакаецца, што пункт пропуску застанецца закрытым як мінімум да заўтрашняй раніцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.