Опера, джаз і “Красная зелень”: Ляўчук выпраўляецца ў тур па Еўропе — эфір

Маргарыта Ляўчук і Андрэй Павук

Маргарыта Ляўчук і Андрэй Павук

Днямі беларуская оперная спявачка Маргарыта Ляўчук анансавала вялікі канцэртны тур на лістапад і снежань 2026 года. Запланаваная канцэртная праграма сапраўды маштабная — у ёй класіка, джаз, сатырычнае шоу і калядныя канцэрты. Не, не ўсё і адразу, а па чарзе, але тым не менш выглядае такі падыход вельмі незвычайна.

Да чаго можна прывыкнуць, а да чаго немагчыма, жывучы ў краіне, у якой ідзе вайна? Ці рэальна сумясціць у адным туры некалькі такіх розных жанрава праграм? Ці дапамагае творчасць справіцца з сённяшнімі выклікамі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае спявачка Маргарыта Ляўчук у 16:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.