Канада можа стаць першым асацыяваным чальцом Еўрасаюза
Сцяг Канады, ілюстрацыйнае фота / pexels.com
Канада можа стаць першым асацыяваным чальцом Еўрасаюза. Адпаведную прапанову агучыла кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен падчас свайго выступу перад Еўрапарламентам у Страсбургу.
Паводле яе, пашыранае партнёрства паміж краінамі ЕС і Канадай будзе ахопліваць тэхналогіі, абаронную прамысловасць, энергетыку, крытычна важныя карысныя выкапні, штучны інтэлект і кібербяспеку.
У зале прысутнічаў прэм'ер-міністр Канады Марк Карні. Пасля свайго выступу кіраўніца Еўракамісіі падышла да яго і абняла. Дэпутаты Еўрапарламента сустрэлі гэты жэст авацыямі, перадае Reuters.
Падчас прэзідэнцтва Дональда Трампа Канада, як і ЕС, мае шмат праблем ад непрадказальнай гандлёвай і знешняй палітыкі ЗША. Апошнім часам Трамп увёў новыя тарыфы на канадскія тавары і абмежаванні на імпарт. Перамовы паміж шчыльна звязанымі эканамічна краінамі завяршыліся безвынікова.