На перамовы з Лукашэнкам прыляцеў генсакратар АБСЕ
Ферыдун Сінірліаглу на сустрэчы з Лукашэнкам / прэс-служба Лукашэнкі
У Мінск прыляцеў генеральны сакратар АБСЕ Ферыдун Сінірліаглу. Ён будзе прымаць удзел у Мінскай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы 3-4 лістапада.
Таксама чыноўнік сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам. Фатаздымкі з сустрэчы ўжо выклала ў інтэрнэт прэс-служба Лукашэнкі.
Перад візітам Сінірліаглу ў Мінск са зваротам да яго выступіў кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.У лісце да генсакратара АБСЕ Латушка заклікаў, каб той узняў пытанне вызвалення ўсіх палітвязняў і спынення палітычных рэпрэсій у Беларусі. Таксама ён нагадаў, што афіцыйны Мінск падтрымлівае расійскую агрэсію супраць Украіны.
У выступе на сваім Youtube-канале Латушка назваў візіт Сінірліаглу нелагічным і неадэкватным — з увагі масавыя рэпрэсіі ў Беларусі, наяўнасць палітвязняў, падтрымку агрэсіі РФ супраць Украіны. На яго думку, для дыпламатычных перамоваў "ёсць пляцоўка ў Вене", дзе знаходзіцца штаб-кватэра АБСЕ.