У сераду ў Беларусі чакаецца туман і без ападкаў
Туман / pixabay.com
У сераду, 4 лістапада, у Беларусі прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў. Уначы і зранку ў асобных раёнах згусціцца слабы туман. Вецер чакаецца паўночна-заходні, паўночны, уначы — слабы да ўмеранага, удзень — умераны.
Тэрмометры ўначы пакажуць -1...+5 градусаў. Удзень прагназуецца 2-8 градусаў вышэй за нуль.
У чацвер, 5 лістапада, надвор'е будзе воблачнае з праясненнямі. Месцамі, а па паўночным усходзе краіны ў многіх раёнах пройдуць невялікія ападкі (дождж, уначы — з мокрым снегам). Уначы і зранку месцамі ўтворыцца слабы галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Вецер прагназуецца заходняй чвэрці парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 3 градусаў марозу да 3 градусаў цяпла. Удзень чакаецца 4-11 градусаў са знакам "плюс".