Камандзіроўка за краты: ці можна прабачыць злачынствы рэжыму — эфір

Валянцін Стэфановіч

Валянцін Стэфановіч / Еўрарадыё

Праваабаронца Вялянцін Стэфановіч, затрыманы ў ліпені 2021 года, правёў за кратамі 4 гады 8 месяцаў і 5 дзён з 9 прысуджаных гадоў пазбаўлення волі ў турме ва ўмовах строгага рэжыму. На волю выйшаў у выніку здзелкі паміж Вашынгтонам і рэжымам Лукашэнкі. Як і яго калегі Алесь Бяляцкі і Уладзь Лабковіч, вызваленыя раней, Валянцін быў выкінуты з Беларусі. Але гэта дазволіла яму і ўз’яднацца з сям’ёй, і даволі хутка вярнуцца да праваабарончай дзейнасці. Ён працягвае бараніць правы беларусаў, знаходзячыся за мяжой.

Як турэмны досвед успрымаўся Стэфановічам і што дапамагала трымацца ў зняволенні? Якое стаўленне было з боку адміністрацыі і сукамернікаў і ці спатрэбіўся за кратамі праваабарончы досвед? Што засталося ад правоў чалавека ў сённяшняй Беларусі і на чыім ён баку ў спрэчцы “ціснуць на рэжым ці дамаўляцца з ім”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сябра Рады праваабарончага цэнтра “Вясна”, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянцін Стэфановіч у 13:00

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.