БАТЭ ўпершыню перамог у чэмпіянаце за 14 гульняў, у Брэсце пасля матчу адбылася бойка
Вынікі 18-га тура / "Динамо-Брест"
16 жніўня 2026 года завяршыўся 18-ы тур у Вышэйшай лізе. БАТЭ на "Барысаў-арэне" змагло спыніць сваю антырэкордную серыю з 14 гульняў без перамог, абыграўшы з мінімальным лікам — 1:0 — "Віцебск".
У Брэсце ў драматычным матчы мясцовае "Дынама" прайграла "Іслачы" — 1:2, а ўжо пасля фінальнага свістка на полі адбылася бойка з удзелам гульцоў і трэнераў каманд.
Гэтая перамога падымае "ваўкоў" на прамежкавае першае месца ў турнірнай табліцы.
"Славія" без складанасцей адолела "Арсенал" — 3:1.
"Дняпро" і "Белшыны" сыгралі ўнічыю — 1:1.
"Гомель" разграміў "Нафтан" — 6:0.
"Нёман" не без цяжкасцей адолеў "Мінск" — 2:1.
19 і 20 жніўня адбудуцца матчы з удзелам клубаў, якія завяршылі выступленне ў Лізе канферэнцый. "МЛ Віцебск" сыграе супраць "Баранавіч", а сталічнае "Дынама" супраць "Тарпеда-БелАЗ".
ТОП-5 каманд у чэмпіянаце: