Міністр адукацыі рэзка раскрытыкаваў рэпетытараў
Андрэй Іванец / soyuz.by
Міністр адукацыі Андрэй Іванец рэзка выказаўся супраць рэпетытараў і рэпетытарства.
"Я іх арганічна не ўспрымаю, ад слова "зусім". У кожнага чалавека ёсць свой патэнцыял, у тым ліку інтэлектуальны", — заявіў чыноўнік у інтэрв'ю выданню Onliner.
На яго думку, рэпетытар "за кароткі прамежак часу спрабуе надзьмуць гумовы шарык да памеру аўтамабільнай шыны. Але шарык шынай быць не можа — хіба што толькі на час экзаменаў".
Іванец мяркуе, што сучасная школьная праграма вельмі простая. Таму любы бацька можа сесці і растлумачыць яе свайму дзіцяці. "Калі тата ці мама не ў стане рашыць задачу па матэматыцы чацвёртага класа, значыць, у бацькоў нешта пайшло не так", — каментуе ён.
Ён называе рэпетытараў "падстрахоўкай для бацькоў", якія самі могуць сесці і простымі словамі растлумачыць вучню тэму.
Акрамя таго чыноўнік мяркуе, што ў школе павінны быць добрыя настаўнікі.