Пра міралюбства Лукашэнкі, пазіцыю Сабаленка і вяртанне Бабарыкі —эфір
Віталь Цыганкоў / Еўрарадыё
На фоне таго, што зноў з розных сталіц, з розных бакоў гучаць словы пра магчымыя перамовы, Лукашэнка таксама пачаў гаварыць пра сваю прыхільнасць да міру. Верагодна, разумее: калі пачнецца рэальны працэс заканчэння вайны, Беларусь не павінна апынуцца за бортам. Але па-ранейшаму называе Расію саюзнікам і не ставіць пад сумнеў яе інтэрпрэтацыю вайны. Тым не менш відавочна, што наўкол “працэсы ідуць”, і, каб імі скарыстацца, трэба, калі казаць пра беларускія дэмсілы, мець адзінства. А з ім чым далей, тым больш праблемна…
Чаму Лукашэнка пачаў гаварыць пра мір і на што ён такім чынам рэагуе? Ці можна словамі пра мірнае неба заваяваць прыхільнасць беларусаў, і што з тым мірным небам адбываецца? Чаму не ўсе ў дэмсупольнасці засталіся задаволеныя тым, як Бабарыка вярнуўся на палітычнае поле, і ці сапраўды Сабаленка нікому нічым не абавязана? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў у 12:00.