"Яндэкс.Музыка" назвала самыя папулярныя песні ў Беларусі. У спісе толькі расіяне

яндекс музыка топ песен беларусь

Ні беларускіх, ні заходніх артыстаў у ТОП-10 няма / euroradio.fm

"Яндэкс.Музыка" прадставіла самыя папулярныя сярод беларусаў трэкі за ўвесь час існавання стрымінгавай платформы — гэта значыць за сем гадоў. Аказалася, што ў топ-10 няма ніводнага беларускага артыста — рэйтынг літаральна акупавалі расійскія музыканты. Фармальна спявачка Ганна Асці родам з Украіны, але музычную кар'еру працягваюць будаваць у Расіі, таму іх таксама залічваем у расіян.

Сам жа топ самых праслухоўваемых беларусамі на "Яндэкс.Музыцы" выглядае так:

"Пажары" — XOLIDAYBOY
"Цягнікі" — Жэня Трафімаў
"Па барах" — ANNA ASTI
"Шоўк" — Ваня Дзмітрыенка
"Царыца" — ANNA ASTI
"Лялька чараўніка" — "Кароль і Шут"
"Худзі" — Джыган
"Асфальт" — Jakone
"Самалёты" — Жэня Трафімаў
"Rain and Thunder" — White Noise

"Яндэкс.Музыка" — самы папулярны стрымінгавы музычны сэрвіс у Беларусі. Цікавасць беларусаў да бліжэйшага канкурэнта яндэксаўскага праекта, Spotify, пачала расці восенню 2025 года. Іншыя падобныя сэрвісы, у прыватнасці Apple Music і YouTube Music, карыстаюцца куды меншай цікавасцю.

"Яндекс.Музыка" назвала самые популярные песни в Беларуси. В списке только россияне
Колькасць запытаў у Google у Беларусі пра розныя музычныя стрымінгі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.