Экс-гулец зборнай Беларусі Мікалай Золатаў абвешчаны ў вышук МУС

Мікалай Золатаў (на першым плане)

Мікалай Золатаў (на першым плане) / АБФФ

Экс-гулец зборнай Беларусі Мікалай Золатаў абвешчаны ў вышук МУС, піша “Трыбуна”. 31-гадовага абаронцу малдаўскага "Зімбру" шукаюць у Віцебскай вобласці ў рамках крымінальнай справы. У вышук яго дадалі 7 ліпеня. 

У складзе "Зімбру" Золатаў правёў восем матчаў у чэмпіянаце Малдовы і забіў адзін гол. За зборную Беларусі ён згуляў 14 матчаў. 

Раней футбаліст трапіў у "чорны спіс" міністра спорту Беларусі Сяргея Кавальчука пасля крытыкі беларускіх уладаў і асуджэння вайны ва Украіне. 

У 2025 годзе Золатаў заявіў, што шчыра раскайваецца за свае ранейшыя словы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.