Ці стане прасцей уладкавацца на працу і атрымаць легалізацыю ў Польшчы — эфір

Вольга Дабравольская

Вольга Дабравольская / Еўрарадыё

У Польшчы зноў плануюць змяніць правілы працаўладкавання замежнікаў. Сярод прапанаваных змен — адмена патрабавання ўказваць нумар пашпарта ў дазволе на працу. Што для беларусаў, якія трапляюць у “пашпартную пастку”, вельмі важна. Асабліва ва ўмовах, калі застаюцца цяжкасці як з заменай пашпартоў, так і з атрыманнем легалізацыйнага статусу. На гэтым фоне складанасці выбару паміж падачай на пастаянны від на жыхарства і статус доўгачасовага рэзідэнта выглядаюць несур’ёзнымі. Але толькі на першы погляд…

Чым адметны праект закона з прапановамі змен у правілах працаўладкавання замежнікаў у Польшчы і як гэта закране беларусаў? Што змяняецца ў сістэме замены пашпартоў і ці змянілася стаўленне супрацоўнікаў міграцыйнай службы да аналізу сітуацыі ў Беларусі? Як дамагчыся выплаты беларускай пенсіі ў Польшчы і як правільна выбраць паміж падачай на пастаянны від на жыхарства і статус доўгачасовага рэзідэнта? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае магістр права, юрыстка ў галіне легалізацыі знаходжання і працаўладкавання замежнікаў у Польшчы Вольга Дабравольская ў 13:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.