Беларускія лёгкаатлеткі здабылі медалі ў складзе зборнай Польшчы

Марыя Жодзік

Марыя Жодзік / East News

У брыстанскім Бірмінгеме прайшоў чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы. Па выніках эстаферы, Вялікабрытанія заняла першае месца з вынікам з новым еўрапейскім рэкордам у 42,05 секунды, на другім — Швейцарыя (43,12 секунды), а на трэцім Польшча (43,15 секунды).

У складзе польскай каманды была беларуска Крысціна Ціманоўская. Яна завяршыла свой этап эстафеты за 42,63 секунды, тым самым паставіла асабісты рэкорд у складзе польскай зборнай. 

Са срэбным медалём для Польшчы з Бірмінгему вярнулася і іншая беларуска, Марыя Жодзік. На спаборніцтвах па скачках у вышыню яна ўзяла з першай спробы 1,95 метра і заняла другое месца. На першым украінка Яраслава Магучых з вынікам у 1,97 метра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.