Беларускія і расійскія біятланісты пакуль не вернуцца на міжнародныя старты

Біятлон

Біятлон / pixabay.com

Выканаўчы камітэт Міжнароднага саюза біятланістаў (IBU) захаваў у сіле адхіленне федэрацый Беларусі і Расіі. Гэта значыць, што спартсмены з абедзвюх краін і далей не змогуць выступаць на спаборніцтвах пад эгідай арганізацыі.

Членства беларускай і расійскай федэрацый у IBU прыпынена з 2022 года. Таму іх біятланісты не маюць права ўдзельнічаць у Кубку свету, Кубку IBU і іншых міжнародных турнірах саюза. Пры гэтым дзеючыя правілы IBU не прадугледжваюць механізму допуску спартсменаў нават у нейтральным статусе.

Каб санкцыі перагледзелі, IBU патрабуе ад абедзвюх федэрацый выразна дыстанцыявацца ад вайны супраць Украіны. Акрамя таго, яны павінны гарантаваць, што спартсмены і афіцыйныя асобы не маюць ніякага дачынення да ўзброеных сіл або сілавых структур.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.