Малдова далучыцца да санкцый Еўрасаюза супраць Беларусі і Расіі

Санкцыі, ілюстрацыйнае фота

Санкцыі, ілюстрацыйнае фота

Малдова рыхтуецца далучыцца да сектаральных санкцый Еўрасаюза супраць Беларусі і Расіі. Адпаведную дарожную карту ў МЗС краіны распрацуюць да канца студзеня 2027 года, піша выданне newsmaker.md.

Рашэнне пра падрыхтоўку дакумента прыняла Міжведамасная наглядная рада пад старшынствам прэм'ер-міністра Васіля Тофана. Гэты дакумент забяспечыць стварэнне нарматыўнай базы і нацыянальных механізмаў для далучэння Малдовы да найбольш складаных санкцыйных рэжымаў ЕС — сектаральных санкцый супраць Расіі, а таксама сектаральных і індывідуальных санкцый супраць Беларусі.

У дарожную карту плануецца ўключаць меры па змякчэнні магчымага негатыўнага эфекту. У ім вызначаць уразлівыя месцы, магчымасці для адаптацыі і сферы, якія патрабуюць умяшання дзяржавы.

У МЗС Малдовы нагадалі, што для ўступлення ў ЕС краіна яшчэ да моманту далучэння абавязаная падтрымаць усе абмежавальныя меры, прынятыя ў рамках агульнай знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.