18-гадовы беларус дэбютаваў за варшаўскую "Легію" ў Экстракласе
Эрык Мікановіч выйшаў у канцы матчу супраць "Радамяка" / Kamil Marciniak / Legionisci.com
18-гадовы беларускі футбаліст Эрык Мікановіч дэбютаваў за першую каманду варшаўскай "Легіі" у матчы чэмпіянату Польшчы. Вінгер выйшаў на поле на 82-й хвіліне матчу 4-га тура Экстракласы супраць "Радамяка". Паядынак завяршыўся з лікам 5:0 на карысць "Легіі".
W barwach Legii Warszawa debiutuje Erik Mikanowicz - 18-letni piłkarz pochodzący z Białorusi.
— Bartłomiej Banasiewicz (@babanasiewicz) August 14, 2026
Niedawno przedłużył kontrakt z klubem do 2030 roku, a dziś pierwszy mecz w Ekstraklasie. Mikanowicz ma na koncie 14 spotkań w reprezentacji Białorusi do lat 19. pic.twitter.com/Kx0qnshZbc
На паслямятчавай прэс-канферэнцыі галоўны трэнер "Легіі" Марэк Папшун адзначыў дэбют маладых гульцоў за першую каманду, згадаўшы і выхаванца акадэміі клуба Мікановіча.
Раней "Легія" падпісала з Мікановічам новы кантракт, які дзейнічае да канца сезона 2029/30. Гулец выступае на пазіцыі крайняга паўабаронцы.
Ён пачынаў футбольны шлях у Гродне, у 14 гадоў трапіў у структуры "Легіі", а ў жніўні 2023 года прыйшоў у акадэмію клуба. У складзе каманды да 19 гадоў тройчы станавіўся чэмпіёнам Польшчы і разам з клубам даходзіў да 1/8 фіналу Юнацкай лігі УЕФА.
З пачатку новага сезона Міканович рэгулярна трэніруецца з першай камандай і прыняў удзел у перадсезонным зборы ў Германіі. Ён таксама выступае за маладзёжную зборную Беларусі, правёў за яе 14 матчаў і забіў тры галы.
Спартыўны дырэктар "Легіі" Фрэдзі Бобіч назваў Мікановіча важным гульцом з пункту гледжання будучыні клуба.