АДКБ правядзе ў Беларусі вучэнні з міратворцамі і сілавікамі
Вучэнні / belta.by
З 11 па 16 кастрычніка ў Беларусі пройдуць вучэнні АДКБ "Непарушнае братэрства — 2026". Пра гэта паведаміў кіраўнік Аб'яднанага штаба АДКБ Андрэй Сердзюкоў. На палігоне Лосвіда ў Віцебскай вобласці будуць трэніравацца міратворчыя сілы арганізацыі. Да вучэнняў таксама прыцягнуць авіяцыю, інжынерныя падраздзяленні, разлікі беспілотнікаў, медыкаў, ратавальнікаў МНС, унутраныя войскі і АМАП МУС Беларусі.
Яшчэ адны вучэнні АДКБ — "Бар'ер-2026" — пройдуць на палігоне Старадорожскі. Там сумеснае фарміраванне радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны і медыцынскага забеспячэння адпрацуе дзеянні пры біялагічных пагрозах.
Удзельнікі таксама будуць трэніравацца ў ліквідацыі наступстваў маштабнага і хуткага распаўсюджвання небяспечных інфекцыйных захворванняў і адпрацуюць задачы калектыўнага рэагавання.